БЕЛ Ł РУС

Боснія адклікае амаль усіх супрацоўнікаў пасольства ў Сербіі 

8.09.2026 / 10:30

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Босніі і Герцагавіны Элмедзін Канакавіч абвясціў, што адносіны з Сербіяй будуць зведзеныя да мінімуму. Прычынай стала ўшанаванне ў Белградзе асуджанага за генацыд ваеннага злачынцы Раткі Младзіча.

Міністр замежных спраў Босніі і Герцагавіны Элмедзін Канакавіч. Скрын відэа

З пасольства ў Белградзе адклічуць усіх супрацоўнікаў, акрамя пасла і консула: прызначаць і адклікаць іх можа толькі Прэзідыум Босніі і Герцагавіны. Консульскія абавязкі перададуць супрацоўнікам пасольстваў у Заграбе і Падгорыцы.

На пахаванне Младзіча прыйшлі шматлікія чыноўнікі з Сербіі і сербскай часткі Босніі і Герцагавіны. Апошняй кропляй Канаковіч назваў банер «Курс на Потачары» падчас матча сербскага клуба «Црвены Звезды». У Потачарах знаходзіцца мемарыял ахвярам генацыду ў Срэбраніцы, за арганізацыю якога Младзіча прысудзілі да пажыццёвага зняволення.

«Калі б мог, я б ужо сёння разарваў дыпламатычныя адносіны з Сербіяй. Але я зраблю ўсё, што магу, каб звесці іх да мінімуму», — заявіў Канакавіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула