БЕЛ Ł РУС

Грузавы самалёт Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі зачасціў у Мінск

8.09.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Цяжкі грузавы Boeing 747 авіякампаніі Qeshm Fars Air з бартавым нумарам EP-FAB ужо трэці раз за апошнія некалькі тыдняў прылятае ў Мінск. Авіякампанія і яе самалёт знаходзяцца пад санкцыямі ЗША з 2019 года за супрацоўніцтва з КВІР у пастаўках зброі.

Паводле даных сэрвісу Flightradar24, борт вылецеў з Тэгерана ў 1:00 AM UTC (сусветны стандарт часу) і прыбыў у Мінск у 6:18 AM, піша Reform.news.

Да гэтага самалёт прылятаў у Мінск 26 жніўня. 27 жніўня EP-FAB вылецеў з Мінска і здзейсніў амаль пяцігадзінны палёт над тэрыторыяй Расіі, а затым зноў вярнуўся ў беларускую сталіцу. На наступны дзень, 28 жніўня, ён паляцеў у Тэгеран. Манёўры іранскага «грузавіка» прыцягнулі ўвагу ўкраінскіх СМІ.

Грузавы Boeing 747-281F(SCD) з бартавым нумарам EP-FAB належыць іранскай грузавой авіякампаніі Qeshm Fars Air.

24 студзеня 2019 года OFAC унесла авіякампанію Qeshm Fars Air і два яе Boeing 747, у тым ліку EP-FAB, у санкцыйны спіс. Міністэрства фінансаў ЗША сцвярджае, што перавозчык кантраляваўся Mahan Air і выконваў грузавыя рэйсы ў інтарэсах падраздзялення «Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, у тым ліку дастаўляў у Сірыю зброю і іншую ваенную маёмасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула