БЕЛ Ł РУС

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах

8.09.2026 / 10:55

Nashaniva.com

На ім — тры пісьменнікі.

Фота: Беларусбанк

У Касцюковічах да Дня беларускага пісьменства з'явіўся новы мурал. Фасад дома № 5 у мікрараёне Маладзёжны ўпрыгожваюць партрэты славутых літаратараў-землякоў.

На велізарным палатне ўвекавечаны волаты беларускага слова: Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў.

Усе яны нарадзіліся на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна.

Мурал зрабілі дзякуючы Беларусбанку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула