БЕЛ Ł РУС

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

8.09.2026 / 13:21

Nashaniva.com

Былы палітвязень плануе прабыць у Беларусі тыдзень.

Анджэй Пачобут у Гродне

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь.

Сёння ён перасёк польска-беларускую мяжу і накіраваўся ў бок роднага Гродна. Там ён мае намер сустрэцца з сям'ёй і паплечнікамі з Саюза палякаў Беларусі. Яго паездка працягнецца тыдзень, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Анджэй Пачобут — журналіст Gazeta Wyborcza і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі. Яго затрымалі ў Гродне ў сакавіку 2021 года, а ў лютым 2023‑га асудзілі на восем гадоў калоніі паводле абвінавачанняў у «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы». Падставай для пераследу, сярод іншага, сталі яго публікацыі і погляды на гістарычныя падзеі. 

28 красавіка 2026 года яго вызвалілі пасля больш як пяці гадоў няволі ў межах абмену паміж Беларуссю і Польшчай і перадалі польскаму боку. Сам Пачобут казаў, што ягоны дом застаецца ў Гродне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула