На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі
Па Брэсцкай вобласці заўтра чакаецца да +30..+32°С.
У сераду чакаецца без ападкаў. Уначы ад +7°С на ўсходзе да +16°С на захадзе, максімальная днём па краіне без уліку паўднёвага захаду, +23..+29°С.
Нагадаем, што гэтым летам максімальная тэмпература паветра склала 40,4 градуса. 29 чэрвеня столькі было ў Пінску. 6 жніўня ў Мазыры +40,3°С. Гэта абсалютныя рэкорды за 145 гадоў назіранняў.