БЕЛ Ł РУС

З’явілася фота Анджэя Пачобута ў Гродне на беразе Нёмана

8.09.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Фота апублікаваў польскі журналіст Барташ Вяліньскі.

Вызвалены ў красавіку палітвязень Анджэй Пачобут прыехаў у родны Гродна. Відэа з ім апублікаваў намеснік галоўнага рэдактара польскай «Газеты Выборчай» Барташ Вяліньскі.

На запісе Пачобут стаіць на беразе Нёмана і расказвае пра былыя казармы 81‑га пяхотнага палка — апошні пункт абароны Гродна ў верасні 1939 года.

Пачобут прыехаў у Беларусь з Польшчы 8 верасня. Ён збіраецца правесці тут тыдзень, сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі з непрызнанага ўладамі Саюза палякаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула