Райманд Паўлс і Ала Пугачова сустрэліся сем'ямі
У нейкі момант 90‑гадовы кампазітар сеў за піяніна, а Ала Барысаўна стала спяваць.
Ала Пугачова апублікавала ў сацыяльных сетках фота і відэа, на якіх уся яе сям'я гасцюе ў сям'і Райманда Паўлса ў Рызе.
У госці да Паўлса Пугачова прыехала з мужам Максімам Галкіным і дзецьмі Лізай і Гары. На фота таксама паказана сям'я Маэстра. Усе сядзяць за вялікім сталом. Здымак, верагодна, зрабіў Гары, якога на фатаграфіі няма.
Мяркуючы па ўсім, такія сустрэчы сталі традыцыяй для дзвюх сем'яў.
«Штогадовая традыцыйная сямейная сустрэча з Маэстра Раймандам Паўлсам. Музыка, успаміны і абавязковае пажаданне сустрэцца ў наступным годзе «без страт». Так таму і быць!» — напісала спявачка.
У нейкі момант Раймонд Паўлс сеў за піяніна і сыграў для гасцей. У тым ліку знакамітую «Песню на біс». Пугачова стаяла побач і ціха падпявала.