БЕЛ Ł РУС

Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута

8.09.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітзняволены Алесь Бяляцкі адрэагаваў на гераічнае вяртанне Андрэя Пачобута ў Беларусь. Аддаючы належнае ягонаму ўчынку, ён у той жа час засцерагае іншых ад спроб проста цяпер ісці шляхам гэтага былога палітзняволенага.

Алесь Бяляцкі. Фота: «Наша Ніва»

«8 верасня. Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Гэта сведчыць, што ён смелы чалавек і гатовы рызыкаваць, дабіваючыся сваіх мэтаў.

Ці кажа гэта пра тое, што сітуацыя змянілася і ў Беларусь прыйшла адліга? Не. У 30‑я гады на будаўніцтва Беламорканала, які будавалі палітычныя зняволеныя, вазілі пісьменнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае «злачынцаў». Неўзабаве і некаторыя з іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях.

Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасць. Хацеў бы і я так. Але ж новую крымінальную справу ўзбудзілі месяц таму. Прыйдзецца яшчэ трохі пачакаць», — піша Бяляцкі ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

З’явілася фота Анджэя Пачобута ў Гродне на беразе Нёмана

Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

Каментары да артыкула