БЕЛ Ł РУС

Літоўскі палітык прапанаваў забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

8.09.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Пасля таго як Латвія абвясціла пра планы з наступнага года забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію, дэпутат Сейма Арвідас Анушаўскас заклікаў урад Літвы далучыцца да ініцыятывы суседняй краіны, піша Delfi.lt.

Аўтавакзал у Вільні

Арвідас Анушаўскас звярнуўся да прэм'ер-міністра Міндаўгаса Сінкявічуса і міністра камунікацый і транспарту Юраса Тамінскаса з прапановай не працягваць дазволаў і пачаць кансультацыі з Латвіяй і Эстоніяй наконт сумеснага рашэння.

«Пакуль Латвія плануе спыніць аўтобуснае злучэнне з агрэсарам — Расіяй — і Беларуссю, якая ёй дапамагае, Літва застаецца адным з галоўных транзітных калідораў пасажырапатоку ў гэтыя дзяржавы. З аднаго боку, дзяржава ўзмацняе ахову ўсходняй мяжы, інвестуе ў абарону і папярэджвае пра пагрозы, якія паходзяць ад беларускага рэжыму. З другога боку, з Вільні па-ранейшаму ажыццяўляецца інтэнсіўны аўтобусны рух у гарады Беларусі», — заявіў палітык.

«Мы заклікаем урад Літвы далучыцца да ініцыятывы Латвіі, не працягваць дазволы на маршруты ў Расію і Беларусь і спыніць транзітныя маршруты, паколькі Літва не павінна станавіцца краінай, праз якую абыходзяцца абмежаванні Латвіі або іншых дзяржаў ЕС», — заявіў Арвідас Анушаўскас у сваім звароце.

Цяпер дзейнічаюць 29 дазволаў на рэгулярныя пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Расіяй і Беларуссю або транзітам праз Літву. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула