БЕЛ Ł РУС

У Шчучынскім раёне вырасцілі кукурузу вышынёй амаль 4 метры

8.09.2026 / 15:56

Nashaniva.com

У гаспадарцы «Васілішкі» Шчучынскага раёна выраслі сапраўдныя кукурузныя «джунглі» — вышыня асобных сцеблаў дасягае амаль 4 метраў. Для аграрыяў гэта добры вынік, бо чым вышэйшая кукуруза, тым больш сіласу — сакавітага корму для жывёлы — можна атрымаць з аднаго поля, паведамляе тэлеканал СТБ.

Кукурузу на сілас пачынаюць убіраць, калі расліна толькі пачынае жаўцець. Гатоўнасць можна праверыць па зерні: у патрэбны момант яго сярэдзіна павінна быць малочнай. Менавіта такая кукуруза дае найбольш якасны сілас.

У гаспадарцы «Васілішкі» пад нарыхтоўку корму адвялі 2,2 тысячы гектараў. Гэтай плошчы павінна хапіць, каб забяспечыць кормам вялікае статак — каля 17 тысяч кароў.

Падчас уборкі сцёблы здрабняюць кавалкамі даўжынёй 25—30 сантыметраў. Ніжнюю, больш тоўстую частку сцебла не выкарыстоўваюць, бо з яе атрымліваецца менш якасны сілас.

Штодня ў гаспадарцы нарыхтоўваюць каля 1300 тон сіласу. У кастрычніку ж тут пачнуць уборку кукурузы на зерне.

Чытайце таксама:

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая

Каментары да артыкула