БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сустрэўся з расійскім бізнэсменам Патаніным

8.09.2026 / 16:17

Nashaniva.com

8 верасня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з расійскім бізнэсменам Уладзімірам Патаніным, кіраўніком кампаній «Інтэррас» і «Нарыльскі нікель». Лукашэнка прапанаваў яму больш цесна супрацоўнічаць з Беларуссю.

Злева направа: Уладзімір Патанін, прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын і Аляксандр Лукашэнка

Па словах Лукашэнкі, у беларускіх прадпрыемстваў і кампаній Патаніна ёсць шмат агульных інтарэсаў. Асобна ён адзначыў сумесныя праекты па абслугоўванні і стварэнні новай тэхнікі ў Краснаярскім краі.

Напярэдадні стала вядома, што «БелАЗ» і «Нарыльскі нікель» ствараюць сумеснае прадпрыемства для распрацоўкі і серыйнай вытворчасці падземнай горнай тэхнікі новага пакалення.

Патанін заявіў, што гэты праект павінен не толькі забяспечыць яго прадпрыемства неабходнай горнай тэхнікай, але і дазволіць стварыць новую лінейку машын, здольную канкураваць з найлепшымі сусветнымі ўзорамі. У тэхніку плануюць уключыць элементы беспілотных тэхналогій і новыя, больш эканамічныя і бяспечныя рухавікі.

Акрамя таго, бакі хочуць аб’яднаць традыцыйнае супрацоўніцтва ў сферы горнай тэхнікі з распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту і працы з вялікімі данымі.

Патанін расказаў, што перад паездкай у Беларусь вывучаў, якія сферы могуць быць найбольш цікавымі для абодвух бакоў. Паводле яго слоў, ён рады, што падчас візіту агульныя планы ўжо пачалі ператварацца ў канкрэтныя праекты.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты

Каментары да артыкула