БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу фуры стала кепска падчас руху на МКАД

8.09.2026 / 18:34

Nashaniva.com

Сёння ўдзень на 12‑м кіламетры знешняга кола МКАД 62‑гадовы кіроўца грузавіка Iveco не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль урэзаўся ў раздзяляльную агароджу, пасля чаго выехаў за межы праезнай часткі, піша УДАІ УУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху мужчыну стала дрэнна. Каб вызваліць яго з кабіны, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Медыкі правялі на месцы здарэння рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць кіроўцу не ўдалося — ён памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула