БЕЛ Ł РУС

На МКАД пасля аварыі загарэўся аўтамабіль

8.09.2026 / 20:23

Nashaniva.com

Увечары 8 верасня на 26‑м кіламетры ўнутранага кальца МКАД 46‑гадовы кіроўца Fiat падчас перастройвання сутыкнуўся з Volkswagen і Mercedes, якія ехалі ў тым жа самым кірунку.

Пасля сутыкнення Fiat выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Ад удару аўтамабіль загарэўся.

Кіроўцу Fiat даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула