ЗША знішчылі пяць іранскіх танкераў
Судны адносіліся да ценявога флоту Ірана.
Сілы Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM) знішчылі пяць іранскіх танкераў з сырой нафтай, заявілі ў амерыканскім ваенным ведамстве.
У Аманскім заліве былі знішчаныя танкеры Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) M/T Kaviz, M/T Charminar, M/T Horizon 1 і M/T Riesco, а таксама M/T Derya недалёка ад вострава Харк.
У камандаванні дадалі, што гэтыя судны адносіліся да «ценявога флоту» Ірана.
У адказ Іран атакаваў два судны ЗША, восемь танкераў і дзесяць судоў-парушальнікаў у Персідскім заліве
Паводле паведамлення агенцтва Tasnim са спасылкай на КВІР, удары былі нанесеныя, каб не дапусціць перасячэння Армузскага праліва.