Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне
Удар быў нанесены па Кіеве, Кіеўскай вобласці і Дняпры.
Уначы расійскія захопнікі нанеслі ўдары па Кіеве і Кіеўскай вобласці, у выніку чаго ўзніклі пажары. Было пашкоджана прадпрыемства харчовай прамысловасці ў Белай Царкве, а таксама нежылы будынак, гараж і грузавыя аўтамабілі ў Кіеве, піша «Украінская праўда».
Станам на раніцу ўсе пажары былі патушаныя, абышлося без пацярпелых.
Таксама расійскія войскі атакавалі Дняпро. У выніку ўдару ўзніклі пажары на складзе з будаўнічымі матэрыяламі і ў прыватным доме, з падвала якога ратавальнікі вывелі трох чалавек.