БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі зачыненага ў Берліне Рускага дома прыбылі ў Беларусь

9.09.2026 / 11:22

Nashaniva.com

Сюды прыехалі пяць чалавек.

Рускі дом у Берліне. Фота: Wikimedia Commons

Пяцёра супрацоўнікаў Рускага дома ў Берліне, які ўлады Германіі вырашылі закрыць, прыбылі ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ТАСС у прэс-службе прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне.

«У Беларусь прыбылі супрацоўнікі Рускага дома ў Берліне, якія выехалі з ФРГ у сувязі з рашэннем уладаў аб закрыцці расзамежустановы. На міжнародным пункце пропуску «Брэст» [на мяжы з Польшчай] калег сустрэў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын», — распавялі ў прадстаўніцтве.

Там адзначылі, што супрацоўнікі Рускага дома выказалі радасць з нагоды прыбыцця ў Беларусь.

1 верасня Германія заявіла пра закрыццё расійскага консульства ў Боне і «Рускага дома» ў Берліне, гэта было заяўлена пасля таго, як Расію абвінавацілі ў датычнасці да інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыга, дзе была знойдзена выбухоўка.

Інцыдэнт, які стаў непасрэднай нагодай для такіх дзеянняў, адбыўся 4 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга. Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, некалькі беспілотнікаў маглі ўдзельнічаць у спробе атакі на ўкраінскі грузавы самалёт Ан-124. Адзін дрон з выбухоўкай знайшлі недалёка ад украінскіх грузавых самалётаў, а другі, верагодна, урэзаўся ў грузавы самалёт DHL.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула