БЕЛ Ł РУС

У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто

9.09.2026 / 18:32

Nashaniva.com

Увечары 9 верасня ў Мінску два 11‑гадовыя школьнікі трапілі ў дарожна-транспартнае здарэнне, калі ехалі на адным самакаце, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзін з хлопчыкаў кіраваў самакатам і вёз другога ў якасці пасажыра па тратуары вуліцы Касманаўтаў па-за межамі жылой зоны.

Каля дома №33 школьнікі сталі перасякаць праезную частку па лініі тратуараў, аднак не спешыліся. У гэты момант на іх наехаў аўтамабіль Volkswagen.

Абодвух школьнікаў даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула