БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету

9.09.2026 / 21:56

Nashaniva.com

Казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна, перамогшы ў чвэрцьфінале US Open-2026 кітаянку Джэн Ціньвэнь з лікам 3:6, 6:1, 6:4, упершыню ў сваёй кар'еры забяспечыла сабе першае месца ў сусветным рэйтынгу.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Далейшы вынік Рыбакінай на US Open ужо не паўплывае на яе будучы статус першай ракеткі свету.

У паўфінале Рыбакіна сустрэнецца альбо з амерыканкай Кока Гаўф, альбо з расіянкай Мірай Андрэевай. Саперніцай жа Сабаленкі, якая таксама пакуль яшчэ не выбыла з барацьбы, стане амерыканка Джэсіка Пегула.

Арына Сабаленка была першай ракеткай свету 99 тыдняў.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open

Каментары да артыкула