БЕЛ Ł РУС

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

9.09.2026 / 23:03

Nashaniva.com

Увечары 9 верасня расійскія войскі нанеслі ўдар беспілотнікамі па тэрыторыі гандлёвага цэнтра ў Сумах. Пра гэта паведаміў кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Грыгараў, назваўшы ўдар прыцэльным.

У выніку атакі былі пашкоджаныя будынак гандлёвага цэнтра і некалькі аўтамабіляў на паркоўцы. На месцы трапляння пачаўся пажар.

Паводле першапачатковай інфармацыі, загінулі два чалавекі ( 21‑гадовыя хлопец і дзяўчына), яшчэ 20 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых — тры дзяўчынкі ва ўзросце ад 15 да 16 гадоў. У цяжкім стане — два мужчыны і адна жанчына.

Інфармацыя пра наступствы атакі працягвае ўдакладняцца.

Чытайце таксама:

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона

Расія атакавала прапускны пункт на мяжы Украіны і Малдовы, ёсць загінулыя

Расійскі дрон ударыў па будынку тэлеканала «Мы — Украіна» ў Кіеве падчас жывога эфіру

Каментары да артыкула