У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль
У Гродне падчас работ па зносе неэксплуатаванага складскога памяшкання частка сцяны і аскепкі вылецелі за межы агароджанай зоны і ўпалі на праезную частку. Момант падзення кіроўцы знялі на відэа, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс».
Як паведамілі ў «Гроднажылбудзе», арганізацыя праводзіла планавыя работы па зносе будынка. Зона, у якой быў абмежаваны рух пешаходаў, была загадзя ўзгодненая з ДАІ.
Падчас работ частка аскепкаў апынулася за межамі агароджы. У выніку быў пашкоджаны аўтамабіль. На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ і аформілі здарэнне дакументальна.
У арганізацыі таксама адзначылі, што меркаваную зону магчымага абвальвання загадзя абгарадзілі плотам. З двух бакоў выставілі работнікаў, якія павінны былі не дапускаць людзей у небяспечную зону і накіроўваць іх у абыход.
Чытайце таксама:
У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай
У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто