Прапануецца ўвесці ліцэнзаванне дадатковай адукацыі для дзяцей
Лукашэнка сёння правёў нараду аб пытаннях у розных сферах. Было ўзнята пытанне ўвядзення ліцэнзавання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, піша БелТА.
Фота: газета «Заря»
«Мы паслядоўна на працягу шэрагу гадоў дапрацоўваем дзяржаўнае рэгуляванне адукацыйнай дзейнасці. Падкрэслю, дапрацоўваем, а не закручваем гайкі, як часам спрабуюць гэта прадставіць несумленныя СМІ або псэўдаэксперты, якія ўцяклі за мяжу», — сказаў Лукашэнка.
Ён папрасіў праінфармаваць, як ужо паказала сябе ліцэнзаванне адукацыі і ці ўдалося навесці парадак у гэтай сферы. Ён адзначыў, што крытэрыі для атрымання ліцэнзіі павінны быць дакладнымі і зразумелымі для ўсіх, і пацікавіўся, якія меры плануецца прыняць, каб не ствараць непатрэбнага напружання ні ў сферы адукацыі, ні ў грамадстве.