БЕЛ Ł РУС

Футбольны бізнэс Ліянэля Месі: аргенцінец купляе ўжо другі іспанскі клуб

10.09.2026 / 14:56

Nashaniva.com

Клуб іспанскай другой лігі «Эльдэнсе» паведаміў, што легендарны аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі дасягнуў «папярэдняй дамоўленасці» аб тым, каб стаць мажарытарным акцыянерам клуба, піша Бі-бі-сі.

Фота: Megan Briggs/Getty Images 

«Эльдэнсе» стане другім іспанскім клубам, у які інвеставаў Месі: у красавіку ён набыў каталонскі клуб «Карнелья».

«З Ліянэлем Месі дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб набыцці акцый, якія цяпер належаць Grupo TH Soluciones, што зробіць яго мажарытарным акцыянерам клуба, — гаворыцца ў паведамленні «Эльдэнсе». — Здзелка цяпер залежыць ад заканчэння астатніх юрыдычных і дагаворных працэдур, уключаючы працэс комплекснай праверкі, а таксама атрымання неабходнага дазволу ад Нацыянальнага савета па спорце Іспаніі (CSD)».

Клуб з Алікантэ набраў два балы ў чатырох матчах гэтага сезона і, займаючы 20‑е месца ў Ла Лізе 2, у пачатку гэтага тыдня расстаўся з галоўным трэнерам Клаўдыа Бараганам. Летась клуб заняў другое месца ў трэцім дывізіёне (тэрсэры) і пайшоў на павышэнне. «Эльдэнсе» ніколі не гуляў у вышэйшым дывізіёне.

«Карнелья» выступае ў пятым дывізіёне іспанскага футбола і ў красавіку заявіла, што набыццё Месі «ўмацоўвае яго шчыльныя сувязі з «Барселонай» і яго прыхільнасць да развіцця спорту і мясцовых талентаў у Каталоніі».

Чытайце таксама:

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

Каментары да артыкула