БЕЛ Ł РУС

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна

10.09.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне ў Магілёве.

Сёння раніцай мінакі заўважылі пад вокнамі шматкватэрнага дома ў Магілёве мужчыну без прыкмет жыцця.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прыбылі на месца, аператыўна ўстанавілі яго асобу — ім быў 44‑гадовы жыхар гэтага ж дома. У кватэры загінулага знаходзілася цела ягонай 50‑гадовай жонкі з колата-рэзанымі раненнямі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У мужчыны выяўленыя траўмы, характэрныя для падзення з вышыні. У жанчыны — колата-рэзаныя раненні.

Вядома, што напярэдадні ўвечары пара выпівала. Па месцы жыхарства і працы сям'я характарызавалася станоўча, выхоўвала дваіх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула