У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні
У Мінску шукаюць 43‑гадовую Таццяну Марцішчанку. З 8 верасня жанчына не з'яўляецца дома і не выходзіць на сувязь, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Таццяна знаходзіцца на пятым-шостым месяцы цяжарнасці. У дзень знікнення на ёй былі бэжавыя туфлі без задніка. Іншыя дэталі адзення ўдакладняюцца.
Усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць у пошукава-выратавальны атрад «Анёл» па тэлефонах 7733 (гарачая лінія для ўсіх аператараў сувязі), +375 (29) 666-60-03, +375 (29) 270- 77‑33 або 102.