БЕЛ Ł РУС

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю

10.09.2026 / 16:16

Nashaniva.com

На 21‑м кіламетры трасы Мінск — Гомель у найбліжэйшыя гады плануюць рэканструяваць пуцеправод. На час работ рух на гэтым участку дарогі цалкам перакрыюць, а транспарт накіруюць у аб’езд, піша Realt.by.

Фота: Realt.by

Гэты пуцеправод быў пабудаваны яшчэ ў 1977 годзе. За амаль паўстагоддзя ў яго канструкцыях назапасіўся шэраг крытычных дэфектаў, таму далейшая эксплуатацыя збудавання прызнаная немэтазгоднай. Рэканструкцыю правядуць з поўным закрыццём руху як па пуцеправодзе, так і пад ім — на аўтамабільнай дарозе М-4 Мінск — Магілёў.

Будаўніцтва новага пуцеправода, як мяркуецца, пачнецца ў 2028 годзе.

Заказчыкам работ выступае «Мінскаўтадар-Цэнтр», а генеральным праекціроўшчыкам і распрацоўшчыкам справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе з’яўляецца «Белгіпрадар». Грамадскае абмеркаванне справаздачы пачалося 9 верасня і працягнецца да 9 кастрычніка.

Чытайце таксама:

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач

Пад Мінскам абвалілася частка канструкцыі моста цераз Свіслач

Каментары да артыкула