БЕЛ Ł РУС

Беларусь рыхтуецца да ўвядзення бязвізавага рэжыму з Мальдывамі

10.09.2026 / 19:20

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 10 верасня сваім указам ухваліў праект міжурадавага пагаднення з Мальдыўскімі астравамі аб узаемнай адмене віз. 

Фота: vecteezy.com

Згодна з праектам пагаднення, грамадзяне Беларусі і Мальдываў змогуць уязджаць на тэрыторыю абедзвюх краін, выязджаць з яе і праязджаць транзітам без афармлення віз.

Бязвізавае знаходжанне будзе дазволена на тэрмін да 30 дзён за адну паездку. Пры гэтым агульны тэрмін знаходжання без візы не павінен будзе перавышаць 90 дзён на працягу каляндарнага года.

Міністэрства замежных спраў Беларусі атрымала паўнамоцтвы правесці перамовы з мальдыўскім бокам і падпісаць пагадненне.

Чытайце таксама:

Беларусы сталі часцей ездзіць на Мальдывы летам

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў

На Мальдывах падчас рызыкоўнага апускання загінулі пяць турыстаў з Італіі

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому

Каментары да артыкула