У Мінску аўто сутыкнулася з тралейбусам
Вечарам 10 верасня на скрыжаванні вуліц Ангарскай і Байкальскай у Мінску адбылося сутыкненне аўтамабіля Volkswagen і тралейбуса, паведамляе УДАІ УУС Мінгарвыканкама.
Фота: t.me/gaiminsk
41‑гадовы кіроўца Volkswagen і 42‑гадовая пасажырка тралейбуса пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі адмовіліся ад шпіталізацыі. Кіроўца тралейбуса і астатнія пасажыры ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.