БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

11.09.2026 / 07:40

Nashaniva.com

«Калі б мне давялося ўсё паўтарыць, я зрабіў бы тое самае».

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не шкадуе пра пачатак вайны супраць Ірана, нягледзячы на магчымы ўплыў канфлікту на прамежкавыя выбары ў ЗША ў лістападзе. Пра гэта Дональд Трамп сказаў інтэрв’ю для Fox News.

«Я не веру ў слова «шкадаванне». Заўсёды можна крыху паразважаць над сабой. Калі б мне давялося ўсё паўтарыць, я зрабіў бы тое самае», — сказаў Трамп.

Таксама ён адкінуў здагадкі пра тое, што некаторыя з яго прыхільнікаў былі засмучаныя і дэмаралізаваныя вайной. «Я не думаю, што яны дэмаралізаваныя. Я думаю, яны вельмі ганарацца тым, што я не дазваляю Ірану мець ядзерную зброю», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Акрамя таго, Трамп зноў пацвердзіў сваё меркаванне пра тое, што вайна можа скончыцца адразу пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША.

«Усё скончыцца адразу пасля выбараў», — сцвярджае кіраўнік Белага дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула