БЕЛ Ł РУС

У Мінску за чатыры гады паставілі больш за 3 тысячы модульных канструкцый для збору адкідаў

11.09.2026 / 08:30

Nashaniva.com

Да канца года іх колькасць павялічыцца як мінімум яшчэ на 36.

Усё больш модульных канструкцый для збору адкідаў (МКЗА) з адсекамі для цвёрдых камунальных адкідаў, другасных матэрыяльных рэсурсаў і буйнагабарытнага смецця з'яўляецца на дваровых тэрыторыях сталіцы, пішуць Мінск-навіны.

З 2022 па 2025 год у горадзе размясцілі 2 354 такія кантэйнеры. За студзень — жнівень 2026 года — яшчэ 710. Да канца года іх колькасць павялічыцца як мінімум яшчэ на 36 адзінак.

Як адзначыла начальніца аддзела землеўпарадкавання і капітальнага рамонту дваровай тэрыторыі МГЖГ Алена Бандарук, сучасныя модульныя канструкцыі зручныя ў эксплуатацыі, абароненыя ад ападкаў і ў цэлым спрыяюць паляпшэнню санітарнага стану тэрыторый.

Модульныя канструкцыі для збору адкідаў на тэрыторыях дамоў, жыхары якіх далі згоду на кансервацыю ствалоў смеццеправодаў, а таксама замест існуючых кантэйнерных пляцовак, якія знаходзяцца ў неналежным тэхнічным стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула