БЕЛ Ł РУС

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў

11.09.2026 / 09:55

СГ

Беларусаў абурыла тое, што сярод сцягоў быў і чырвона-зялёны.

Сцягі на ўваходзе на «Кангрэс медыцынскай Палоніі» ў заходнепольскім горадзе Уроцлаў. Фота дасланае чытачом «НН»

«Кангрэс медыцынскай Палоніі» ў заходнепольскім горадзе Уроцлаў сабраў медыкаў рознага паходжання. На ўваходзе ў «Залу стагоддзя» былі вывешаныя сцягі краін паходжання ўдзельніцаў Кангрэсу. Удзельнікі-беларусы звярнулі ўвагу на тое, што сярод іх быў і чырвона-зялёны сцяг лукашэнкаўскай Беларусі.

Беларусы з Уроцлава звярнуліся да арганізатараў з пратэстам.

«Наша супольнасць аказалася прадстаўленай сімволікай тых уладаў, ад якіх многія з гэтых дактароў былі вымушаныя уцякаць», — гаварылася ў іх звароце. 

Арганізатары адказалі, што сцяг здымуць, і папрасілі ў беларусаў прабачэння.

«Дзякуем, што вы звярнулі нашу ўвагу на гэта. Шануем вашу пазіцыю і таму сцяг прымем», — гаворыцца ў ім. 

У выніку палітычных рэпрэсій пасля 2020 года каля 150 тысяч беларусаў знайшлі прыстанішча ў Польшчы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула