Пяскоў прыгразіў Літве ядзернай зброяй
«Калі на тэрыторыі Літвы будзе ядзерная зброя, якая нацэленая на нас, адпаведна тэрыторыя гэтай краіны будзе таксама пад прыцэлам нашай ядзернай зброі», — сказаў сёння прэс-сакратар Пуціна.
Фота: Contributor / Getty Images
У чацвер адпаведную папраўку да Канстытуцыі прапанаваў прыняць Сейм Літвы. Гэта плануецца зрабіць у пачатку наступнага года.