БЕЛ Ł РУС

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

11.09.2026 / 11:31

Nashaniva.com

Ён амаль дабудаваны.

Фота: «Мінскбуд»

На Партызанскім праспекце ў Мінску, недалёка ад гандлёвага цэнтра «Мома», дабудоўваюць новы Дзяржаўны архіў.

Завяршыць яго плануюць сёлета, паведамляе «Мінскбуд».

Унутры цяпер вядуцца тынкавальныя працы, уладкаванне цэментна-пясчаных сцяжак, наліўных падлог, укладваецца гамагеннае пакрыццё і керамічная плітка, усталёўваюцца дзверы.

Частка памяшканняў у адміністрацыйным блоку гатовая. З кастрычніка можна будзе пачаць зборку мэблі.

На аб'ект пачалі заносіць мабільныя стэлажы для захоўвання архіўных матэрыялаў. Спецыяльнае абсталяванне будзе падтрымліваць неабходны мікраклімат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула