БЕЛ Ł РУС

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі

11.09.2026 / 11:52

Nashaniva.com

«Яшчэ дзевяць месяцаў таму я сядзеў у турме ў жорсткіх умовах і не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь выйду на волю…», — сказаў праваабаронца.

Алесь Бяляцкі і Джо Коўл 

У Вашынгтоне старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і былога палітвязня Алеся Бяляцкага адзначылі медалём Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED) за шматгадовую працу дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі, піша «Вясна»

«Для мяне гонар быць узнагароджаным мэдалём за служэнне дэмакратыі поруч з выбітнымі людзьмі, якія змагаліся за свабоду і супраць таталітарызму, такімі як Вацлаў Гавэл і Асвальда Пая́… Два гады таму вы ўшанавалі гэтым медалём беларускую дэмакратычную лідэрку Святлану Ціханоўскую, а цяпер тут я — гэта прызнанне свабодалюбнага памкнення беларускага народу, які хоча жыць у незалежнай і дэмакратычнай краіне…» — каментуе ўзнагароджанне Алесь Бяляцкі.

NED паведаміў, што гэтым разам узнагародзіў нобелеўскага лаўрэата за ягоны ўнёсак у служэнне дэмакратыі і асобна адзначыў, што Алесь Бяляцкі перажыў зняволенне і пераслед за супраціў аўтарытарызму, дакументаванне злоўжыванняў беларускага рэжыму і абарону людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя.

«Яшчэ дзевяць месяцаў таму я сядзеў у турме ў жорсткіх умовах і не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь выйду на волю… Аніводнай хвіліны пасля вызвалення я не забываю, што ў лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца яшчэ больш за 900 зняволеных», — сказаў праваабаронца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула