БЕЛ Ł РУС

Футбаліст забіў у Лізе чэмпіёнаў пасля перапынку 4691 дзень

11.09.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Розніца паміж галамі 13 гадоў.

Фота: Matej Sagan/NurPhoto via Getty Images 

Матч «Славія» — «Ланс» у Лізе чэмпіёнаў падарыў цікавы сюжэт. На 88‑й хвіліне французы прапусцілі, лік стаў 2:1, і гаспадары ўжо рыхтаваліся святкаваць перамогу. Але на 91‑й хвіліне лік зраўняў 33‑гадовы Фларыян Тавэн, піша sports.ru.

Тавэн пачынаў у «Марсэлі», няўдала з'ездзіў у «Ньюкасл», вярнуўся на Блакітны бераг, затым адправіўся ў мексіканскі «Тыгрэс», засвяціўся ва «Удынэзэ» і летась вярнуўся на радзіму, каб вывесці «Ланс» у Лігу чэмпіёнаў.

Але цікава іншае: гэты гол стаў другім у кар'еры Фларыяна ў галоўным еўракубку. А з папярэдняга прайшло амаль 13 гадоў, а дакладней — 4691 дзень. Тады Тавэн адправіў мяч у сетку варот «Напалі».

Але самае цікавае, што гэта не рэкорд па часовым прамежку паміж забітымі галамі ў Лізе чэмпіёнаў. Француза апярэджвае Марка Арнаутавіч. Паміж яго голам за «Вердэр» у вароты «Інтэра» ў 2010 годзе і мячом у вароты «Бенфікі» ў 2023‑м (за «Інтэр», што асабліва пацешна) прайшло 4740 дзён!

Але вернемся ў Прагу. Забіўшы на 91‑й хвіліне, Тавэн не толькі зраўняў лік, але і дэмаралізаваў суперніка. Чэхі пасыпаліся і праз некалькі хвілін прапусцілі ад яшчэ аднаго 33‑гадовага ветэрана ў складзе «Ланса» — Рубена Агілара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула