БЕЛ Ł РУС

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі

14.09.2026 / 08:00

Міра Нікановіч

Тарас Прысяжнюк з Данецка ўжо шэсць гадоў спявае ў операх Вялікага тэатра Беларусі. Разам з жонкай Мартай Данусевіч, таксама салісткай Вялікага, ён прабіўся ў расійскае музычнае шоу «Ну-ка, все вместе!» — на адборы спявалі па-беларуску.

35‑гадовы Тарас Прысяжнюк нарадзіўся ў Данецку, але ўжо шмат гадоў будуе кар’еру далёка ад роднага горада. У 2016‑м украінец прабіўся ў артысты Моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі, а ў 2019‑м паўдзельнічаў у «Новай хвалі». У лютым 2020‑га Прысяжнюк выступіў на сцэне міланскага тэатра «Ла Скала», а ў тым жа годзе стаў салістам Вялікага тэатра ў Мінску, дзе і спявае дагэтуль.

Яго жонка — Марта Данусевіч, таксама салістка Вялікага тэатра ў Мінску. Пазнаёміліся яны, аднак, у Маскве, дзе разам вучыліся оперы. Цяпер яны і працуюць разам, і выхоўваюць сына Мікалая.

Разам яны паехалі і на шоу «Ну-ка, все вместе»!, якое здымае канал «Россия-1». Тарас і Марта вырашылі прабівацца на праект праз кастынг у Самары — выпуск шоу пра той адбор з’явіўся 7 жніўня. Там беларуская пара выступіла з песняй «Я люблю глядзець у вочы твае» са стужкі 1960 года «Вясеннія навальніцы», знятай на «Беларусьфільме». Дадаткова яны праспявалі дуэт Альфрэда і Віялеты з «Травіяты» — і атрымалі квіток у асноўную частку шоу.

11 верасня выйшаў першы выпуск шоу з асноўнай праграмы. У ім Тарас і Марта пазмагаліся за выхад у паўфіналы са спевакамі з розных рэгіёнаў Расіі і з выступоўцам з Таджыкістана.

Беларуская пара праспявала песню You Are My Miracle. Каб прайсці ў наступны этап, ім трэба было заняць першае ці другое месца з васьмі — столькі выступоўцаў было ў першым выпуску, а для гэтага неабходна набраць як мага больш галасоў ад ста экспертаў шоу.

Тарас і Марта ў выніку атрымалі 92 галасы — добры вынік, але толькі чацвёртае месца ў заліку, і для паўфіналу гэтага не хапіла. На думку некаторых суддзяў, дуэт у мужа і жонка не зладзіўся, і паміж галасамі ў іх прорва. 

Чытайце таксама:

«Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом

Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Пакідаем на потым»

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай

Каментары да артыкула