БЕЛ Ł РУС

У Быхаве прадаюць дарогу — просяць больш за 100 тысяч рублёў

11.09.2026 / 22:19

Nashaniva.com

У Быхаве на аўкцыён выставілі бетонны праезд, які належыць «Быхаўскай перасоўнай механізаванай калоне 247». Прадпрыемства мае запазычанасць, таму органы прымусовага выканання выставілі яго маёмасць на продаж, паведамляе «МогилевОнлайн».

За «збудаванне неўстаноўленага прызначэння» хочуць атрымаць 107 200 беларускіх рублёў. Гэта пачатковая цана лота, а для ўдзелу ў аўкцыёне неабходна ўнесці задатак сумай 10 тысяч рублёў.

Плошча праезду з бетонным пакрыццём перавышае тры гектары.

Аўкцыён, на якім паспрабуюць прадаць гэтую незвычайную маёмасць, адбудзецца 29 верасня.

Чытайце таксама:

У Талачынскім раёне зноў выставілі на продаж сядзібу Цюндзявіцкіх

Пад Гроднам выставілі на продаж ферму шампіньёнаў

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

Каментары да артыкула