БЕЛ Ł РУС

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна

12.09.2026 / 09:50

Nashaniva.com

Таццяна Шуневіч, жонка былога кіраўніка МУС, а сёння старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, сябра паляўнічага клуба «Ласка» ўлетку з'ездзіла на паляванне ў Афрыку і здабыла нямала трафеяў.

Тут і далей фота з сайта БТПР

З сайтам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў яна падзялілася вынікамі падарожжа, заўважыла «Салідарнасць».

— Мы жылі ў намётавым лагеры, дзе тэмпература ўначы была +13, а ўдзень +26. Усход сонца сустракалі а 7:30, захад — а 18:00. Уначы каля лагера пастаянна гарэў агонь, які адпужваў дзікіх звяроў, а вакол чуліся крыкі сланоў, бегемотаў, гіен і начных птушак. Сланы часта наведвалі наш лагер уначы!

Кожную раніцу пад'ём а 5:30, выезд а 7:00 і цэлы дзень пошукаў дзічыны да заходу сонца. Штодзённае цяжкае паляванне ў дзікай, калючай афрыканскай саване — сапраўднае выпрабаванне!

«Цяжкасці» гэтаму працэсу надавала вінтоўка Winchester (калібр 375 H&H mag), з якой мне спатрэбіўся час, каб пасябраваць, а таксама 10 дзён насіць яе без рэменя.

Таццяна Шуневіч не стала ўдакладняць, ці знаходзіўся побач з ёй муж. Але пахвалілася трафеямі:

— За час знаходжання ў Зімбабвэ ўдалося здабыць імпалу (афрыканскую антылопу), ватэрбока (вадзянога казла) і бабуіна. Усе трафеі — самцы з выдатнымі трафейнымі якасцямі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула