Лэдзі Гага стала мамай
У 40‑гадовай спявачкі і яе жаніха Майкла Паланскі нарадзілася немаўля.
Фота: Kevin Mazur/Getty Images for The Recording Academy
Лэдзі Гага (Стэфані Джаана Анжэліна Германота) стала мамай. У 40‑гадовай уладальніца «Грэмі» і яе жаніха Майкла Паланскі нарадзілася немаўля, піша People.
Спявачку і яе 42‑гадовага абранніка падлавілі на прагулцы з нованароджаным малым у Паўночнай Каліфорніі. Сусветная зорка несла дзіця ў спецыяльным тканкавым слінгу для нованароджаных.
Раней Гага казала пра сваё жаданне стаць маці. У відэа на YouTube, апублікаваным у снежні 2019 года, яна распавяла пра свой 10‑гадовы план і сказала, што спадзяецца, што «дзеці» стануць часткай гэтай будучыні.
Лэдзі Гага і прадпрымальнік Майкл Паланскі заручыліся ў красавіку 2024 года. Пазней спявачка расказала, што прапанову ён зрабіў пасля яе дня нараджэння падчас супольнай паездкі.