БЕЛ Ł РУС

19 беларусаў возьме ўдзел у лагерах НХЛ

12.09.2026 / 14:50

Nashaniva.com

Рэкордная колькасць нашых суайчыннікаў возьме ўдзел у лагерах Нацыянальнай хакейнай лігі, рэгулярны сезон якой стартуе праз пару тыдняў, паведамляе «Беларускі хакей».

Віталь Пінчук

Асноўны лагер

Лагеры пачаткоўцаў

У лагерах НХЛ бярэ ўдзел некалькі дзясяткаў гульцоў, пасля чаго да пачатку сезона адбіраецца тры дзясяткі хакеістаў, якія пачынаюць рэгулярны сезон, а астатнія адпраўляюцца ў фарм-клубы, але з шанцам загуляць у НХЛ цягам сезона.

У сезоне 2025‑2026 у НХЛ згулялі васьмёра беларусаў: Аляксей і Ілля Протасы (Ілля згуляў чатыры матчы пры канцы сезона), Ягор Шаранговіч, Мікіта Талапіла, Аляксей Коласаў, Улад Калячонак, Арцём Леўшуноў, Ілля Салаўёў. 

Віталь Пінчук, Вадзім Мароз, Ягор Борыкаў заключылі кантракты ўвесну. Мацвей Нікановіч, Даніла Русаковіч, Яраслаў Брызгалаў былі ўлетку абраныя на драфце, астатнія гуляюць у фарм-клубах.

З 1992 года ў НХЛ гуляла 19 беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула