БЕЛ Ł РУС

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў

12.09.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Вырашана пабудаваць тры пуцеправоды праз чыгунку, каб знізіць нагрузку на вуліцы. Пра гэта распавёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у інтэрв’ю газеце «Вячэрні Мінск».

Тры новыя масты праз чыгунку злучаць вул. Калеснікава і Ратамскую, Чурлёніса і Каржанеўскага, а таксама Лошыцу з мікрараёнам Сярова. У планах таксама будаўніцтва моста праз раку Свіслач ад вул. Манюшкі да вул. Малініна.

— Такім чынам, каб трапіць у суседні мікрараён, зусім не трэба будзе ехаць у аб’езд сталёвай магістралі працягласцю ў некалькі кіламетраў. Пад пуцеправодамі, якія злучаць Лебядзіны з Каменнай Горкай і Брылевічы з Курасоўшчынай, плануецца абсталяваць парковачныя месцы для аўтамабіляў, — сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

У найбліжэйшай будучыні прыкметна скароціцца рух вялікагрузных аўтамабіляў па МКАД. Вул. Бабушкіна працягваюць у напрамку МКАД-2. Пасля адкрыцця новай дарогі прамысловы вузел Калядзічы атрымае другі выезд. Цяпер туды можна трапіць толькі з МКАД.

Таксама ў планах — будаўніцтва моста, які злучыць вул. Свіслацкую з вул. Сяліцкага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула