БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету

13.09.2026 / 08:05

Nashaniva.com

У фінале US Open тэнісістка Арына Сабаленка сустрэлася з Аленай Рыбакінай, якая выступае за Казахстан. Рыбакіна перамагла з лікам 6:4, 5:7, 6:2.

Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Adam Hunger

Сабаленка пасля пройгрышу зламала ракетку. «Я проста хацела выплюхнуць усе эмоцыі, таму што, калі б трымала іх у сабе, цяпер не змагла б і словы сказаць», — патлумачыла спартсменка.

Беларуска раней два гады запар выйгравала US Open.

Рыбакіна стане таксама першай ракеткай свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула