БЕЛ Ł РУС

Расійскі дрон трапіў па пасажырскім цягніку каля польскай мяжы

13.09.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Удары па ўкраінскай чыгунцы наносяцца другі дзень запар.

Скрыншот відэа

Расійскія дроны атакавалі захад Украіны. Адзін з іх трапіў па лакаматыве пасажырскага цягніка недалёка ад мяжы з Польшчай каля прапускнога пункта Ягодзін.

«Сёння на Валыні, за два кіламетры ад мяжы з Польшчай, вораг нанёс удар па лакаматыве пасажырскага цягніка», — паведаміла «Укрзалізниця».

Ніхто не пацярпеў — маніторынгавая група загадзя папярэдзіла брыгаду цягніка аб пагрозе.

Удары па чыгунцы наносяцца другі дзень запар, дадалі ва «Укрзалізниця».

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга назваў удар па цягніку каля польскай мяжы «тэрорам Пуціна, які стукаецца проста ў дзверы ЕС і НАТА».

У ноч на 13 верасня Расія атакавала Украіну 453 беспілотнікамі розных тыпаў, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула