БЕЛ Ł РУС

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш

13.09.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Па ацэнках вучоных, у апошнія гады мядзведзяў у Беларусі стала болей. Калі дваццаць гадоў таму колькасць беларускай папуляцыі бурага мядзведзя ацэньвалася на 100—200 асобін і сустрэчы чалавека з ім у лесе насілі адзінкавы характар, то зараз гэта ўжо 1,5 тысячы асобін.

Фота: gosinspekciya.gov.by

Беларуская папуляцыя бурага мядзведзя належыць да еўрапейскага падвіду і не лічыцца агрэсіўнай да людзей у адрозненне, напрыклад, ад сібірскага, камчацкага падвідаў або амерыканскага мядзведзя грызлі. Беларускія мядзведзі доўга жылі на тэрыторыях з высокай шчыльнасцю насельніцтва, дзякуючы чаму жывёлы праяўляюць асцярожнасць да чалавека і не ўспрымаюць яго як ахвяру. Часцей за ўсё дарослы мядзведзь чуе чалавека на адлегласці 300—400 м і пазбягае з ім прамой сустрэчы.

Больш за ўсё мядзведзяў жыве ва ўсходняй частцы Віцебскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Барысаўскага і Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці.

Што рабіць, калі вы сустрэлі мядзведзя? Мядзведзь можа разганяцца да 30—40 км/г і рабіць скачкі па 7—8 м, таму ўцячы ад яго немагчыма. Асабліва небяспечная сітуацыя, калі чалавек апынаецца паміж мядзведзіцай і яе дзіцём.

Калі ўбачылі мядзведзя здалёк, трэба спыніцца і ацаніць абстаноўку. Калі звер не заўважыў — ціха сысці, абышоўшы яго шырокім кругавым шляхам, або вярнуцца тым жа шляхам.

Калі мядзведзь заўважыў вас на блізкай адлегласці (да 50 м):

На гэтай стадыі большасць мядзведзяў аддаюць перавагу сысці самі.

Калі мядзведзь устае на заднія лапы, звычайна гэта цікаўнасць, вывучэнне абстаноўкі, а не пагроза. А вось калі вушы прыціснутыя, поўсць уздыбленая, ёсць аскал, дрыжыкі — гэта прыкметы гатоўнасці да нападу.

Калі кантакту пазбегнуць не ўдалося, раяць упасці на зямлю, легчы на жывот або скруціцца клубком, рукі за галавой, заставацца нерухомым як мага даўжэй — гэта можа спыніць атаку. Калі мядзведзь працягвае нападаць — выкарыстоўваць усе сродкі абароны (пярцовыя балончыкі, удары ў вочы і нос).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула