БЕЛ Ł РУС

У Вільні падымалі знішчальнікі НАТА — праз верагодны залёт дрона. Пазней высветлілася, што гэта было

13.09.2026 / 14:10

Nashaniva.com

абноўлена

13 верасня ў некаторых раёнах Літвы абвяшчалі магчымую паветраную трывогу праз магчымы залёт дрона.

Ілюстрацыйнае фота: Getty Images / Pavel Tochinsky

Апавяшчэнні атрымлівалі жыхары Вільні, Віленскага, Тракайскага і Электрэнайскага раёнаў. 

У паветра былі паднятыя знішчальнікі НАТА, часова закрываўся Віленскі аэрапорт.

Менш чым праз гадзіну літоўскае войска паведаміла, што пагроза мінула. 

Пазней стала вядома, што радары зафіксавалі чараду птушак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула