БЕЛ Ł РУС

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты

14.09.2026 / 08:02

Nashaniva.com

«Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы».

Wikimedia Commons

14 верасня 1906 года па новым стылі ў Вільні выйшаў першы нумар газеты «Наша Доля». Гэта была першая газета на беларускай мове, што выдавалася легальна.

Яна мела поўную назву такую: «Наша доля Першая беларуская газета для вясковага і гарадскога рабочага народа. Выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літарамі».

Разавы тыраж першага нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Будынак па Віленскай, 21 (пасля Другой сусветнай вайны нумарацыя дамоў на Віленскай (Вільняус гатвэ) змянілася). Зараз тут кавярня «Пінавія». Wikimedia Commons

Пачатковы склад рэдакцыі гэтай газеты быў невялікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Фелікс Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка). Рэдактарамі пазначаліся І. Тукеркес і А. Гедвіла.

У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. 

Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арышт, а рэдактар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Агулам чатыры нумары былі канфіскаваныя.

У выніку шосты нумар стаў апошнім. І 23 лістапада (10 лістапада па старым стылі) 1906 года выйшаў першы нумар «Нашай Нівы». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула