БЕЛ Ł РУС

Трамп скасуе пошліны на ірландскі віскі, бо «прасілі ўсе»

14.09.2026 / 08:17

Nashaniva.com

«Усе мяне ўжо дасталі з гэтай просьбай», — сказаў прэзідэнт ЗША.

AP Photo / Julia Demaree Nikhinson 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю, напрыканцы гольф-турніру ў Ірландыі, заявіў, што плануе адмяніць 10‑працэнтны тарыф на ірландскі віскі, піша AP.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Irish Open Трамп сказаў, што пра гэта яго прасілі ўсе, у тым ліку прэм’ер-міністр Ірландыі Міхал Марцін і нават некаторыя гальфісты.

Паводле слоў Трампа, сярод іх быў і пераможца Irish Open Шэйн Лоўры.

«Усе мяне ўжо дасталі з гэтай просьбай, — сказаў Трамп. — І я сказаў: «Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі я адмяню тарыфы» (на ірландскі віскі).

Зараз на ірландскі віскі распаўсюджваецца стандартны тарыф, уведзены Трампам для большасці імпартных тавараў з Еўрапейскага саюза. У ліпені гэты тарыф быў зніжаны з 15% да 10%.

У красавіку Трамп абвясціў аб адмене некаторых тарыфаў на віскі з Вялікабрытаніі, у тым ліку шатландскі віскі і алкагольныя напоі, якія вырабляюцца ў Паўночнай Ірландыі. Гэта стварыла дысбаланс у дачыненні да Ірландыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула