БЕЛ Ł РУС

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік

14.09.2026 / 09:35

Nashaniva.com

Доктар, каб пайсці працаваць у прыватную клініку, павінен адпрацаваць у дзяржаўнай сем гадоў.

Прыватны медэцнтр «Ладэ» ў Мінску

Зараз для працы ў прыватным медцэнтры трэба тры гады ў дзяржустанове. Новую норму абмяркоўваюць наступным чынам: сем гадоў у дзяржустанове і стаж не ніжэй за першую катэгорыю, піша News.by.

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў падкрэсліў: дакумент выносяць на шырокае абмеркаванне з прафесійнай супольнасцю.

Пакуль гэта толькі праект.

«Вельмі важна, каб тое глыбокае абмеркаванне і з прафесійнай супольнасцю, яшчэ раз вынясенне праекта на грамадскае абмеркаванне для таго, каб мы атрымалі больш шырокую інфармацыю. Вядома, гэта мае месца быць, і атрымліваючы гэтую інфармацыю, мы павінны яе ацэньваць», — сказаў ён.

Канчатковую норму будуць прымаць пасля збору водгукаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула