На станцыі метро «Кастрычніцкая» правядуць планавы рамонт эскалатараў
Рамонт пачнецца ўжо сёння, паведамляе Мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале.
Ён пачнецца з эскалатараў № 1, 2, 3, размешчаных з боку вестыбюля №2 — выхад да Палаца прафсаюзаў і Дома афіцэраў.
На месцы работ будуць устаноўлены агароджы.
Капітальны рамонт не даставіць нязручнасцяў пасажырам. Як звычайна, у штатным рэжыме будуць працаваць два эскалатары: на спуск і на пад'ём.