«Газпрам» часова прыпыніць пастаўкі газу ў Арменію
Пастаўкі будуць прыпыненыя з заўтрашняга дня.
Пастаўкі спыняць з 15 па 25 верасня з-за планава-прафілактычных і рамонтных работ на магістральным газаправодзе «Паўночны Каўказ — Закаўказзе» на тэрыторыі Расіі, паведамілі ў «Газпрам Арменія».
Пры гэтым у кампаніі заявілі, што абмежаванняў для спажыўцоў не будзе: газазабеспячэнне забяспечаць за кошт унутраных рэзерваў і дадатковых паставак з Ірана.