Коўл прыляцеў у Вільню
На заўтра запланаваная яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Джо Коўл і Кястуціс Будрыс. Фота: МЗС Літвы
Джон Коўл у панядзелак знаходзіцца з візітам у Літве і ўжо сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам, піша Radior.
Бакі абмеркавалі вызваленне беларускіх палітвязняў, працяг рэпрэсій і падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Таксама было абмеркавана пытанне нелегальнай міграцыі і знойдзеных тунэляў пад літоўска-беларускай мяжой, якія, паводле слоў Будрыса, выкарыстоўваюцца для перапраўкі мігрантаў.